Затрымалі двух абаронцаў Курапатаў



Ля рэстарана «Поедем поедим» 25 сакавіка прыблізна ў 20.20 затрыманыя двое абаронцаў Курапатаў Дзяніс Урбановіч і Валерый Рабцаў, паведаміла БелаПАН актывістка Ганна Шапуцька.

„Дырэктар рэстарана выклікала на іх міліцыю, нібыта яны парушалі грамадскі парадак. Прыехаў нарад і забраў іх”, — сказала Шапуцька.

Паводле яе слоў, супрацоўнікі міліцыі паабяцалі, што з актывістаў возьмуць растлумачэнні і адпусцяць. „Ну, паглядзім, як іх адпусцяць”, — пракаментавала Ганна Шапуцька.

БелаПАН