Затрымалі галоўнага бізнэс-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру
Сілавікі затрымалі ў Менску галоўнага бізнес-аналітыка ЕРАМ Дзяніса Насуру.

Так званае „пакаяльнае” відэа з ім з’явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Мужчына кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у жніўні 2020 года і быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія ў Беларусі цяпер прызнаныя экстрэмісцкімі.
Таксама Насура гаворыць, што ў яго чацвёра дзяцей, называе свой заробак і паведамляе: „Часткова з дапамогай дзяржавы, часткова за свае сродкі пабудаваў кватэру”.
„Пакаяльныя відэа” з затрыманымі – сілавікі, як правіла, робяць пад прымусам.
