Затрымлівалі гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову
Пра тое, што яе ўрэшце адпусцілі, напісала сама гомельская журналістка Ларыса Шчыракова ў Фэйсбуку.
«Сябры, пасля допыту мяне адпусцілі. Паабяцала губазікаўцам, што яшчэ ў відэаварыянце паклянуся, што журналістыкай займацца не буду. Яны мне, канешне, свае паслугі прапанавалі, але якасць іх здымкаў мне не падабаецца» — напісала журналістка.
***
Да гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай 18 лютага сілавікі прыйшлі з ператрусам. За дзень да гэтага журналістка публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі.

Пасля ператрусу Ларысу забралі сілавікі. Але па якой справе, з якога ведамства – пакуль невядома.
Ларыса Шчыракова — вядомая гомельская журналістка, яна доўгі час супрацоўнічала з «Белсатам», але ўчора заявіла, што пакідае журналістыку.
