Затрымалі лідара анархістаў Міколу Дзядка. Яго моцна збілі



ГУБАЗіК затрымала лідара анархістаў і былога палітвязня Мікалая Дзядка. Яго падазраюць у «парушэнні грамадскага парадку».

МУС паведамляе, што „следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і прызналі яго падазраваным па крымінальнай справе, раней узбуджанай за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, адзначае «Вясна».

Міліцыя знайшла Дзядка на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна. Яго тэлеграм-канал «Мікола» (каля 15 тысяч падпісантаў) перайшоў пад кантроль сілавікоў.

На відэа, якое апублікавала МУС, бачна, што Дзядок моцна збіты.

***

Міколу Дзядку 32 гады, ён сын экс-суддзі Мінскага абласнога суда Аляксандра Дзядка. У 2010 годзе быў затрыманы пасля нападу на пасольства Расеі ў Менску. Быў фігурантам «справы анархістаў», прысуджаны да 4,5 года зняволення. Віну не прызнаў, адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Атрымаў дадатковы год зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Вызвалены ў 2015 годзе разам з Міколам Статкевічам і іншымі палітвязнямі, нагадвае «Наша Ніва».

novychas.by