Затрымалі мастака Алеся Пушкіна
На аб’екце ў Жылічах затрымалі Алеся Пушкіна (ён там займаецца рэстаўрацыяй).
Як кажуць сведкі, затрымлівалі Пушкіна супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гародні. На запыт «пагаварыць» ён ісці адмовіўся, таму яму зашчапілі кайданкі і вынеслі чацвёра.
26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пушкін вярнуўся з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта.
nn.by
