Затрымалі памочніцу Віктара Бабарыкі
Штаб Віктара Бабарыкі заявіў, што вечарам 1 ліпеня затрымалі Алену Карагачову – сябра ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты і яго асабістага памочніка. Яе ў далейшым адвезлі ў СІЗА КДБ.
Як заявілі ў штабе, адвакаты пачнуць абарону пры першай магчымасці. Як паведамляюць у штабе, Алена Карагачова прапрацавала з Віктарам Бабарыка больш за 20 гадоў у „Белгазпрамбанку”.
Самога Віктара Бабарыку разам з сынам Эдуардам арыштавалі 18 чэрвеня. На іх маёмасць наклалі арышт.
Прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост абвінавацілі ў фінансавых злачынствах, махінацыях і стварэнні злачыннай арганізацыі. Па справе „Белгазпрамбанка” затрымана ўжо больш за 20 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя