Затрымалі сяброўку Каардынацыйнай рады Таццяну Вадалажскую



Таццяну Вадалажскую сёння, 23 сакавіка, выклікалі ў Следчы камітэт, і адтуль яна не выйшла, паведамляюць яе калегі па Каардынацыйнай радзе.

Таццяна Вадалажская — метадолаг і сацыёлаг.

Яна паплечніца Уладзіміра Мацкевіча, была экспертам Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарам праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт».