Затрымалі трох хлопцаў, якія год таму скінулі з балкона на міліцыянтаў драўляныя дзверы
Затрыманым хлопцам ад 23 да 24-х гадоў.
Затрымалі трох хлопцаў, якія год таму скінулі з балкона на міліцыянтаў драўляныя дзверы.
Гэта здарылася на вуліцы Прытыцкага ў Менску, дзе ў той час адбываліся пратэсты. Сілавікі хапалі людзей у дварах і пад’ездах. У нейкі момант, паводле прэс-службы МУС, побач з імі ўпалі з вышыні дзверы. Ніхто не пацярпеў.
Затрыманым хлопцам ад 23 да 24-х гадоў. На іх завялі крымінальную справу за гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні міліцыянтаў.
