Затрымалі яшчэ аднаго айцішніка



Гарадзенцу Вадзіму Вашчэнку 39 гадоў. Раней Вадзім працаваў на прадпрыемствах, але ў апошнія некалькі гадоў перабраўся ў IT-сферу.

У допісе ГУБАЗіК агучваецца яго зарплата, каля чатырох тысяч даляраў. “Трэба было ехаць у гейропу і жыць там на 4000 даляраў”, — так пракаментавалі гэта сілавікі.

Мужчыну затрымалі за каментары ў тэлеграм-чатах. Вядома, што канал сілавікоў, які называецца “Поступи по совести”, выкладаў персанальныя звесткі затрыманага з прапановай самому прыйсці ў ГУБАЗіК.