Затрымалі Яўгена Крачкоўскага, аўтара праекту «АДВЕКУ»



Як стала вядома праваабаронцам, фігурантам крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у леташніх пратэстах стаў Яўген Крачкоўскі, аўтар праекту «АДВЕКУ». Мужчына займаўся пошукам продкаў у Беларусі, генеалагічнымі даследаваннямі, складаннем радаводу, пошукам у архівах.

Яўгена затрымалі раніцай 8 верасня пасля ператрусу ў яго доме. Прычынай для затрымання стаў фотаздымак ад 9 жніўня мінулага года, дзе ён і яшчэ некалькі чалавек падчас мітынгу на Стэле знаходзіцца на пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора.

Пакуль Крачкоўскага затрымалі на 10 сутак і ўтрымліваюць у ІЧУ на Акрэсціна.

spring96.org