Затрымалі загадчыка гомельскай падстанцыі хуткай дапамогі
1-га красавіка быў затрыманы загадчык Навабеліцкай падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі Сяргей Савіч.

Як мяркуе адзін са знаёмых мужчыны, нагодай стала паведамленне „добразычлівага калегі” у сілавыя структуры пра раздрукоўку са словамі „не вайне” у асабістым аўтамабілі і негатыўнае стаўленне да прыпаркаваных на стаянцы для медтранспарту аўтамабіляў Узброеных сіл Расеі, якія ён прасіў пераставіць і не перашкаджаць працы машын хуткай дапамогі.
Нядаўна калектыў падстанцыі арганізоўваў збор сродкаў для патрэб параненых вайскоўцаў РФ. Сяргей Савіч не падтрымаў ініцыятыву. Мужчына знаходзіцца ў ІЧУ, паведамляюць праваабаронцы.
