Затрымалі жанчыну, якая ўдарыла дачку малатком



Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта па Менску распачаў справу ў дачыненні да жанчыны, якая ўдарыла дачку малатком па галаве, на падставе ч. 2 арт. 147 КК (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў заведама малалетняму).

Падазроная затрыманая і змешчаная ў РНПЦ псіхічнага здароўя, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал СК.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, дапытаны бацька дзяўчынкі, праводзяцца іншыя следчыя дзеянні. Дзяўчынка шпіталізаваная, яе стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Паведамленне аб прычыненні цялесных пашкоджанняў васьмігадовай дзяўчынцы паступіла ў праваахоўныя органы раніцай 21 ліпеня. Паводле звестак следства, 38-гадовая жанчына некалькі разоў ударыла дачку малатком, прычыніўшы ёй цяжкія траўмы. Жанчыну спыніў бацька дзіцяці. Паводле слоў мужчыны, у момант учынення злачынства ён знаходзіўся ў суседнім пакоі, пачуў крыкі і прыбег у пакой, дзе былі жонка і дачка.

belapan.by