Затрымалі жонку Змітра Вайцюшкевіча Галіну Казіміроўскую
Невядомыя ў цывільным прыехалі на бусе і арыштавалі Галіну наўпрост на працы, паведамляецца на старонцы Belarusian Culture Solidarity Foundation у Фэйсбуку.
Зараз яна знаходзіцца на Акрэсціна. Дома ў яе засталіся непаўнагадовыя дзеці.
Галіна Казіміроўская ўдзельнічала ў выданні зборніка «Годныя песні», куды ўвайшлі найлепшыя нацыянальныя музычныя творы і ноты да іх.
