Журналістку Hrodna.life затрымалі і ў хуткім часе адпусцілі (абноўлена)



Ірыну Новік з мужам адвезлі ў РАУС, але праз гадзіну адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі, тэхніку вярнулі, выдаліўшы запісы.

* * * 

Журналістку Hrodna.life Ірыну Новік затрымалі з мужам Анатолем Новікам, калі яны здымалі мітынг у Гародні ў падтрымку Лукашэнкі.

Пра тое, што адбылося, яна паспела паведаміць калегам каля 15:00. Іх павезлі ў РАУС Ленінскага раёна па адрасе Дубко, 5. Верагодна, іх затрымалі за здымку з дрона.

Прэс-сакратар УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яўген Дудко сказаў, што Ірына і Анатоль ня затрыманыя, а дастаўлены ў РАУС для разбору і павінны быць адпушчаныя.

Фота: Press Club Belarus