Затрымана праваабаронца Наста Лойка (абноўлена)
Паводле інфармацыі Human Constanta, дома ў Насты Лойкі прайшоў ператрус. Ёй дазволілі звязацца з адвакатам. Допыт Насты будзе праводзіцца ў ІЧУ ў суботу ці ў нядзелю. Верагодна, гэта азначае, што Наста затрыманая на 72 гадзіны. Інфармацыі пра яе статус або прад’яўленае абвінавачанне па-ранейшаму няма.
* * *
Затрымалі праваабаронцу Human Constanta Насту Лойку. Паводле інфармацыі арганізацыі, яна цяпер знаходзіцца на допыце ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў.
Верагодна, яе забралі з дома. Прычыны допыту і іншыя абставіны пакуль невядомыя, піша @viasna96.