Затрыманага Аляксандра Вайцешыка будуць судзіць



Затрыманы баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык.

Аляксандр Вайцешык

Яго затрымалі ўвечары, 16 кастрычніка, на вакзале ў той час, калі ён здымаў вызваленне расейскага філосафа, тэарэтыка анархічнага руху Пятра Рабава. Пра гэта распавёў баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша. У дзяжурнай частцы Баранавіцкага ГАУС яму пацвердзілі, што Аляксандр Вайцешык знаходзіцца ў міліцыі, і на яго складаецца пратакол:

— Пашпарт Вайцешыка здадзены на візу. Заўтра ён меў яго атрымліваць. Ну і ўсё. Пацягнулі яго ў машыну, забралі камеру, склалі пратакол. Але, які дакладна пратакол, дзяжурны мне не сказаў.

Праваабаронца прыгадвае, што сёння Аляксандра Вайцешыка і так павінны былі судзіць:

— Я якраз іду ў суд спытаць: ці прывезлі яго з ізалятара, ці не. Я думаю, што яны могуць дваяка паступіць. Сёння ў яго суд мае быць у 14:20 па справе ранейшай. Калі ён быў на судзе ў Рабава там склалі два пратаколы. Дык могуць яны да 14 гадзін чакаць, а можа быць і раней. Вось я неўзабаве буду ведаць, ці не паспрабуюць яны зараз яго судзіць.

Прыгадаю, што расейскі гісторык Пётр Рабаў адбыў шэсць сутак арышту пасля сарваных лекцый для анархістаў у Гародні і Баранавічах. Вядома, што пасля вызвалення 16 кастрычніка ўвечары яго адразу дэпартавалі з Беларусі з забаронай уезду ў краіну на 10 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя