Затрыманага ў Менску расейца Дуднікава пачаў наведваць псіхолаг
Затрыманы ў Менску 20-гадовы грамадзянін Расеі Ягор Дуднікаў пачаў атрымліваць дапамогу псіхолага.
Пра гэта паведаміў адвакат расейца Антон Гашынскі. Ён таксама распавёў, што Ягора турбаваў зубны боль, але праблема ўжо вырашаная. «Следства па справе ідзе. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага», — адзначыў юрыст.
Дуднікаў застаецца за кратамі ад 5 траўня. У той дзень яго змясцілі ў СІЗА КДБ, а неўзабаве пачалі супраць расейца крымінальную справу за агучванне відэаролікаў і аўдыёпаведамленняў у тэлеграм-канале «ОГСБ» (Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі).
Ягор праз ліст з СІЗА расказаў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сямейнага архіва Ягора Дуднікава