Затрыманага журналіста «Комсомольской правды» будуць абараняць два адвакаты



Журналіста Генадзя Мажэйку, які знаходзіцца ў ізалятары ў Менску, будуць абараняць два адвакаты, юрыстам яшчэ не ўдалося сустрэцца з ім. Пра гэта ТАСС паведаміў галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін. „Разлічваем, што ўжо ў нядзелю абарона зможа атрымаць падрабязнасці справы”, — сказаў ён.

Сунгоркін звярнуў увагу на тое, што рэдакцыя «Комсомольской правды» па-ранейшаму не мае афіцыйнай інфармацыі аб тым, што здарылася.

Журналіст выдання ” Комсомольская правда в Беларуси” Генадзь Мажэйка быў затрыманы ў ноч з 1 на 2 кастрычніка і знаходзіцца ў ізалятары ў Менску.

Пасля выхаду матэрыялу Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайту kp. by. У сваю чаргу ў Крамлі выказалі катэгарычную нязгоду з такім рашэннем беларускіх уладаў. Як заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, такія дзеянні «ідуць у парушэньне прынцыпу свабоды СМІ».