Вольга Мікалайчык вызвалена (абноўлена)



Вольгу Мікалайчык вызвалілі з Цэнтральнага РУУС.

14237474

Фота з фэйсбуку Alaksiej Shein

Карэспандэнт Свабоды змог датэлефанавацца да Вольгі Мікалайчык. Яна распавяла, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Ёй сказалі, што яна «крышку затрыманая».

«Мяне затрымалі жорстка. Сіні мікрааўтобус спыніўся на скрыжаваньні перад расейскай амбасадай. Выскачылі брытагаловыя. Я зразумела, што па мяне, і я тузанулася. Яны схапілі мяне і з усёй сілы кінулі дагары нагамі ў гэты аўтобус, я ўдарылася галавой аб сьценку аўтамабіля. Перада мной, дарэчы, крочыў хлопчык гадоў васьмі, яны напалохалі гэтае дзіця».

У пастарунку Вольга Мікалайчык заявіла, што яе затрымалі незаконна, і запатрабавала адваката.

«Яроменка тут пабыў хвілін пяць у адным кабінэце. Потым яго адвялі чамусьці на паверх, дзе крымінальны вышук. Я разумею, што хутка буду не на сувязі».

* * *

„Вольга Нікалайчык затрыманая ў жорсткай форме і збітая, яе прывезлі ў бусе ад расейскай амбасады. На дадзены момант Вольга ўжо ў Цэнтральным РАУС, у яе прысутнасці складаюць нейкія паперы. Нагадаю, што Вольга з’яўляецца акрэдытаваным назіральнікам за парламенцкімі выбарамі 2016,” – напісала Алеся Садоўская у Фэйсбуку Вольгі Нікалайчык.

* * *

Прыкладна а 18-й гадзіне каля падыходаў да расейскага пасольства была затрыманая грамадская актывістка, кінарэжысёр Вольга Мікалайчык. З міліцэйскага бусіка яна змагла патэлефанаваць сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, які перадаў інфармацыю «НН».

Удзень на працы быў затрыманы лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч. 8 верасня каля расійскага пасольства мусіла адбыцца акцыя ў гонар гадавіны бітвы пад Оршай.

Сёння а 18-й гадзіне «Малады Фронт» меўся правесці акцыю, прысвечаную Аршанскай бітве, каля амбасады РФ у Менску. Незадоўга да яе пачатку стала вядома, што лідар «МФ» Зміцер Дашкевіч быў брутальна выкрадзены і звезены ў невядомым кірунку.

Тэрыторыя амбасады акружаная міліцыяй і сілавікамі ў цывільным. Стаяць аўтазакі, міліцэйскія машыны, сіні мікрааўтобус.