Доктарку Марыю Ляпёшкіну аштрафавалі на 870 рублёў



Сківічнага хірурга Магілёўскай абласной бальніцы Марыю Ляпёшкіну затрымалі 13 верасня і пакінулі за кратамі да суда. 14 верасня стала вядома, што над лекаркай у судзе Магілёўскага раёна адбыўся суд. Яе справы ў раскладзе суда не было, таму суд прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме, паведамляе «Вясна».

Меркавана, Марыю Ляпёшкіну абвінавацілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Суд пакараў жанчыну штрафам у памеры 870 рублёў (30 базавых велічыняў).

Вядома, што адзін з праўладных тэлеграм-каналаў назваў Ляпёшкіну стваральніцай чата «Медики с Народом Могилев», а таксама адміністратаркай «Белых халатов».

***

Марыя Ляпёшкіна мела дачыненне да тэлеграм-канала «Медики с Народом Могилев».

Доктар Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла.

Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилев».

Першапачаткова ў апісанні чату было сярод іншага напісана: «Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чату сілавікі пакінулі паведамленне «Да хуткай сустрэчы з кожным».

spring96.org