Супрацоўніцу „Народнай Волі” Анастасію Шаркевіч адпусцілі з міліцыі (абноўлена)



 Супрацоўніцу газеты „Народная Воля” Анастасію Шаркевіч адпусцілі з Фрунзенскага РУУС, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

„Вобшук у кватэры і затрыманне былі ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках”, — адзначаецца ў паведамленні.

Менеджар па рэкламе „Народнай Волі” Анастасія Шаркевіч была затрыманая сёння раніцай у сябе дома. У яе канфіскавалі ноўтбук і адвезлі ў Фрунзенскае РУУС.

Да прыходу ў газету пасля прэзідэнцкіх выбараў яна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, на СТВ і тэлеканале „Мір”.

* * * 

Раніцай 1 кастрычніка міліцыя затрымала менеджара па рэкламе газеты „Народная Воля” Анастасію Шаркевіч, паведамляе сайт выдання.

„Цяпер яна знаходзіцца ў Фрунзенскім РУУС Мtнска. Пакуль невядома, што стала прычынай такіх дзеянняў сілавікоў. Аднак у яе канфіскавалі ноўтбук”, — гаворыцца ў паведамленні.

Да прыходу ў „Народную Волю” пасля прэзідэнцкіх выбараў яна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, на СТВ і тэлеканале „Мир”.

belapan.by