Затрыманая яшчэ адна рэдактарка tut.by — Галіна Уласік
У раёне плошчы Бангалор у Менску затрыманая рэдактарка tut.by Галіна Уласік. Яна знаходзілася ў адной з устаноў грамадскага харчавання, паведамляе тэлеграм-канал партала.
Незадоўга да гэтага ў раёне плошчы Бангалор была затрыманая рэдактарка tut.by Ганна Калтыгіна. Яна сёння не працавала, удакладнілі БелаПАН яе калегі. Дзе цяпер знаходзяцца Калтыгіна і Уласік, невядома.
Тым часам затрыманні ў раёне вуліц Сурганава, Кульман і плошчы Бангалор працягваюцца. Паводле інфармацыі відавочцаў, сілавікі выхопліваюць выпадковых прахожых і людзей, якія стаяць на прыпынках грамадскага транспарту.
