Затрыманні 4 лістапада
У Менску як падазраваны па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса затрыманы Максім Савіч. Раніцай яго затрымалі перад выхадам на працу.

Таксама ў Менску затрыманы Сяргей Кажамяка.
З Акрэсціна пасля адміністрацыйнага арышту не выпусцілі Яўгена Люльковіча. Яго асудзілі на 8 сутак па арт. 19.1 КаАП (хуліганства). У агульнай суме ён на „сутках” правядзе 51 дзень.
У Менску затрыманя Дзмітрый і Кацярына Клімовічы. З імі запісалі „пакаяльнае відэа”.
Пасля 111-суткавага арышту на волю не выйшла палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева. На яе склалі новы пратакол.
Таксама паведамляецца пра затрыманне пасля ператрусу Вольгі Казадой.
