Затрыманні і ператрусы на Гомельшчыне
Як паведамляюць гомельскія праваабаронцы, 20 кастрычніка ў Гомелі на працы затрымалі 33-гадовага жыхара Веткі Кірыла Пятрэнку. Па месцы жыхарства зладзілі вобшук.

Кірыла Пятрэнку адвезлі ў РАУС Чыгуначнага раёну. На яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за непадпарадкаванне падчас затрымання. Суд абудзецца 21 кастрычніка ў 14.00 у судзе Чыгуначнага раёну.
Пенсіянерка з Рэчыцы Людміла Хлусевіч, якая была асуджана да 2-х гадоў „хіміі” за каментары ў „Аднакласніках”, а зараз чакае разгляду яе апеляцыі, паведаміла „Гомельскай вясне”, што ёй патэлефанаваў мужчына і прадставіўся следчым Рэчыцкага АУСу. Ён паведаміў, што ў яе а 16.00 ён будзе праводзіць вобшук і папрасіў (прапанаваў) знайсці двух панятых.
65-гадовая Людміла Хлусевіч паведаміла ў 20:30, што ў яе скончыўся ператрус. Нічога не вымалі. Афіцыйная падстава, як паведаміў следчы, нехта ў Рэчыцы размаляваў нейкі аб’ект фарбай, і таму адпрацоўваецца база людзей (агулам 60 чалавек), якія могуць быць датычныя да правапарушэння. І надалей, калі нешта такога кшталту будзе здарацца, да яе будуць наведвацца з вобшукамі сілавікі.
