Затрыманні і суды на Гомельшчыне
Адзін з затрыманых — Павел Мельнічэнка. Ён працуе на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Мужчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе і знялі „пакаяльнае” відэа, прымусіўшы стаць нагамі на бел-чырвона-белы сцяг.
Калегу Паўла, таксама супрацоўніка НПЗ, Андрэя Лапіцкага затрымалі за падпіскі на „экстрэмісцкія” каналы. На „пакаяльным” відэа мужчына прызнаўся, што сапраўды быў падпісаны і паабяцаў „усё павыдаляць”.
Акрамя іншага сілавікі прымусілі затрыманых назваць свой заробак. Як далей склаўся лёс затрыманых – невядома, праваабаронцы толькі валодаюць інфармацыяй, што адзін з мужчын трапіў у ІЧУ.
А ў той жа час учора ў Буда-Кашалёўскім судзе адбыўся працэс над гомельскім актывістам Анатолем Паплаўным (на фота). Акалічнасці яго затрымання, судовага працэсу і прысуд невядомыя, але вядома, што мужчыну судзіў за „распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі” суддзя Скорын.
Крыніца: Гомельская Вясна