Затрыманні на Берасцейшчыне
Берасце, Пінск, Баранавічы — у такіх гарадах за апошнюю нядзельную акцыю, што адбылася 15 лістапада, адбыліся затрыманні на Берасцейшчыне. Папярэдне вядома, што суды адбудуцца згодна адміністрацыйных артыкулаў:
– Аляксандр Вярэніч, Алена Гнаўк, Ірына Ганчарык, Антон Дашкевіч, Вераніка Іванова, Артур Ідрысаў, Віктар Кавальчук, Раман Леванюк, Ніна Наўмовіч, Алена Паплаўская, Алесь Рамановіч, Яўген Цімашук. Такія прозвішчы на дадзены момант вядомыя праваабарончаму цэнтру „Вясна”.
У спісе знаходзяцца людзі, што былі пераважна затрыманыя згодна артыкула 23.34 або „ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах”. Большасць на дадзены момант знаходзяцца ў ізалятарах часовага ўтрымання. Суды павінны адбыцца ў бліжэйшых некалькі дзён.
Дакладнай лічбы затрыманых па вобласці ніхто не ведае, паколькі, згодна афіцыйных звестках, толькі ў Баранавічах у ІЧУ знаходзіцца 15 чалавек.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце