Затрыманні напярэдадні гадавіны пратэстаў у Бярозе і Белаазёрску
Бярозаўскія міліцыянты наведвалі кватэры тых, хто быў заўважаны на леташніх паслявыбарчых акцыях пратэсту і праводзілі прафілактычныя гутаркі, пагражалі, а таксама бралі падпіскі пра няўдзел у акцыях супраціву рэжыму. 7 жніўня ўварваліся ў кватэры бярозаўскіх і белаазёрскіх актывістаў, затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС. Забралі і тых, хто не меў ніякага дачынення да акцый, кажуць сведкі хапуну:
– Ён трапіў у бальніцу. Яму “шыюць”, што ён збірае мітынгі як арганізатар. Надзелі кайданкі і змясцілі ў камеру. Ён страціў прытомнасць. Гіпертанічны крыз. І шумы ў сэрцы.
– У Валі і ў Іры ціск падняўся. Прыехала хуткая. Далі таблеткі, але не забіралі. Беззаконнасць чыняць і адчуваюць беспакаранасць. Нават бачнасці прававой дзейнасці няма.
Паводле суразмоўцаў, дзеянні міліцыянтаў скіраваныя на папярэджанне акцый у гадавіну пратэстаў супраць фальсіфікацый на выбарах і самазахопу ўлады Лукашэнкам.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелаПАН
