Затрыманні ў Берасці



Трыццаць пяць чалавек – пра такую дакладную колькасць па выніках нядзельнай акцыі ў Берасці вядома праваабаронцам.

Але спіс пацярпелых можа складаць ад шасці дзясяткаў да сотні, – распавёў эксперт у галіне права Уладзімір Вялічкін:

– Я думаю, было затрымана больш, чым 35. 35 – гэта тое, што мы ведаем. На пачатку ўвогуле думалі, што было затрымана 10, але пераканаліся ўжо ўвечары, што затрымана болей. Выходзілі супрацоўнікі міліцыі і паказвалі спісы на тры лісты, а гэта ўжо каля шасцідзесяці чалавек.

Уладзімір Вялічкін звярнуў увагу, што многія людзі першы раз выходзяць на мірныя пратэсты. Таму іх імёны і прозвішчы пры затрыманні ніхто не ведае, ці наўпрост родныя і знаёмыя не звяртаюцца да праваабаронцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце