Затрыманні ў Гомелі



У Гомелі сілавікі затрымалі некалькіх чалавек. Відэа з пяццю затрыманымі з’явіліся на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, паведамляе reform.by.

На відэа людзі кажуць, што іх затрымалі за падпіскі і каментары. Адзін чалавек паведаміў, што адпраўляў «каментары ў негатыўным ключы аб прэзідэнце і ўладзе».