Затрыманні ў Курапатах (абноўлена)



Зміцера Казакевіча ўвечары адпусцілі з міліцыі. На яго склалі пратаколы паводле артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу за нібыта хуліганства і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Таксама вызвалены непаўналетні Іларыён Трусаў. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён паведаміў, што затрыманых тапталі нагамі ў міліцэйскім мікрааўтобусе.

«Інспектар зазначыў, што паколькі гэта чацьвёрты мой пратакол — суд будзе вырашаць мой лёс адпраўкай у спецыяльную ўстанову закрытага тыпу на 2 гады», — напісаў ён.

Яшчэ чацвёра затрыманых застаюцца пад вартай.

***

Журналіст Дзяніс Івашын паведаміў ў сваім фэйсбуку, што ўвечары 3 лістапада адбыліся затрыманні актывістаў Варты абароны Курапатаў.

Зьміцер Казакевіч (кандыдат у дэпутаты так званай Палаты прадстаўнікоў) намагаўся патрапіць на сустрэчу з сваімі патэнцыйнымі выбарнікамі, ахова адрэагавала вельмі жорстка і не прапусціла яго на тэрыторыю.

У Бараўлянскім аддзяленні міліцыі зараз знаходзяцца: Зьміцер Казакевіч, Валер Рабцаў, Дзяніс і Максім Урбановічы, Іларыён Трусаў, Віталь Трэгубаў. Затрыманы Валер Рабцаў зьяўляецца даверанай асобай Зьмітра Казакевіча.