Затрыманні ў Лідзе



Затрыманні на Гродзеншчыне працягваюцца — гэтым разам у Лідзе.

Піша праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманні на Лідскім заводзе электравырабаў. Меркаваная прычына арыштаў — распаўсюд „экстрэмісцкіх” матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП).

Апошнія дні затрыманні адбыліся ў Ваўкавыску, Шчучыне, Гародні, Навагрудку, а таксама гарадскім пасёлку Мір.