Затрыманні ў Віцебску
20 верасня ў Віцебску затрымалі мінімум восем чалавек. Сярод затрыманых – Канстанцін Бадэ, Дзмітрый Карнеенка.
Вядома, што некаторыя з затрыманых раней прыцягваліся да адказнасці па адміністрацыйным артыкуле 24.23 КаАП. Прычыны затрымання высвятляюцца.
