Затрыманні за акцыю на Кастрычніцкай плошчы
У сераду затрыманні ўдзельнікаў акцыі „Свабоду палітвязням!”, якая адбылася 26 лютага на Кастрычніцкай плошчы, працягваюцца.
Як паведамляе ў фэйсбуку актывістка Ганна Шапуцька, да актывіста Леаніда Кулакова супрацоўнікі міліцыі „ломяцца ў кватэру. Пагражаюць выбіць уваходную дзвер„. Сам ён таксама паведамляе ў сацсетках, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Яго павезлі ў Першамайскі РАУС.
Нагадаем, учора напярэдадні несанкцыянаванай акцыі каля свайго дома быў затрыманыпалітык Павел Севярынец. Пасля акцыі затрымалі двух яе ўдзельнікаў: Арцёма Чарняка і Вольгу Нікалайчык. Месцазнаходжанне Максіма Вінярскага невядома.
Верагодна, што сёння затрыманых будуць судзіць паводле артыкула 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзеннем масавае мерапрыемстваў) у судзе Фрунзенскага раёна г.Мінска. Палітыкі і актывісты, якія знаходзяцца ў судзе, паведамляюць, што на стан 13:30 удзельнікаў акцыі ў суд яшчэ не прывезлі.
Фота БелаПАН
