Затрыманні за каментары на адрас вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан



За каментары на адрас вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан, затрымалі двух жыхароў Менска. Вядома, што мужчынам 30 і 32 гады. У міліцыі кажуць, што яны пакінулі „цынічныя каментары на адрас міратворцаў”, за што і былі затрыманыя.

У чым менавіта абвінавачваюць затрыманых, не ўдакладняецца, аднак у МУС паведамілі, што цяпер праваахоўнікі шукаюць тых, хто размяшчае “у публічным доступе абразы, паклёп і пагрозы на адрас беларускіх вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан з міратворчай місіяй”.