Затрыманы абаронца Курапатаў рэжысёр Аляксей Туровіч (абноўлена)
Кінарэжысёра Аляксея Туровіча асудзілі ў судзе Менскага раёна на 10 сутак арышту, паведамляе spring96.org.
Фота spring96.org.
* * *
У Менску затрыманы абаронца Курапатаў, кінарэжысёр Алексей Туровіч. Пра гэта паведаміў актывіст Леанід Кулакоў.
Паводле яго звестак, Туровіча з раніцы пільнавалі міліцыянты: ад самай раніцы каля пад’езда ягонага дома прыпаркаваўся сіні мікрааўтобус, вядомы многім апазіцыянерам. Пра гэта ён сам праінфармаваў сваіх паплечнікаў па курапацкіх акцыях. Нягледзячы на сачэнне, Туровіч выклікаў таксоўку, каб ехаць на вахту ў Курапаты. Але як толькі ён сеў у машыну, яе акружылі супрацоўнікі ў цывільным. Туровіч мяркуе, што яго будуць судзіць за пікеты каля рэстарана «Поедем поедим».
Аляксей Туровіч — кінарэжысёр і аўтар сцэнару мастацкага фільма «Жоўты пясочак», які ён зняў паводле аднайменнага апавядання Васіля Быкава. У творы расказваецца пра масавыя расстрэлы «ворагаў народу» ў Курапатах у 1930-я гады.
Паводле svaboda.org
Фота belsat.eu