Затрыманы Талстыка, Касінераў і Маркелаў. Талстыку аштрафавалі (абноўлена)
Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў прадпрымальніка Алеся Талстыку на 15 базавых велічынь (367 рублёў 75 капеек) за ўдзел у пікеце за дэкрыміналізацыю марыхуаны.
Талстыку затрымалі ўдзень 3 красавіка ля пад’езда свайго дома. 3 красавіка таксама затрымалі і іншых удзельнікаў пікету Пятра Маркелава і Вячаслава Касінерава. Паводле Алеся Талстыкі, яны знаходзіліся ў Маскоўскім РАУСе.
«З Маркелавым я быў у адным аўтамабілі: яго з іншага аўто перавялі ў той, дзе мяне трымалі. Потым яго забралі ў будынак, у яго атрымалася два пратаколы».
* * *
Міліцыя затрымала актывістаў Алеся Талстыку і Вячаслава Касінерава.
Пётр Маркелаў не выходзіць на сувязь з сябрамі – магчыма яго таксама затрымалі. Усе яны ўчора на плошчы Незалежнасці патрабавалі зменаў у артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу.
* * *
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што 3 красавіка каля 14.00 ля пад’езда свайго дома быў затрыманы актывіст Алесь Талстыка.
Алесь Талстыка. Фота з Facebook
Верагодна яго павезлі ў РУУС Ленінскага раёна.
Дакладныя прычыны затрымання Талстыкі пакуль не вядомы, аднак гэта можа быць звязана з яго ўдзелам у мірнай акцыі за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў, якая адбылася ў Менску за дзень да гэтага.
Таксама іншы актывісты, які прымаў удзел у дадзенай акцыі, Вячаслаў Касінераў паведамляе, што ля пад’езда яго дома стаіць сіні бус, а яму ў дзверы звоняць супрацоўнікамі міліцыі.
Праваабаронцы будуць адсочваць сітуацыю.