Актывіст Legalize Belarus Стас Шашок асуджаны на 15 сутак (абноўлена)
Суддзя Маскоўскага раёна г. Менска Таццяна Мотыль асудзіла Стаса Шашка па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 снежня.
* * *
Затрыманы актывіст Legalize Belarus, экс-кандыдат у дэпутаты парламента ад “Моладзевага блоку” Стас Шашок. Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Паводле актуальнай інфармацыі ён змешчаны ў Ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Затрымліваў яго Цэнтральны РУУС. Стас Шашок удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія адбыліся ў Менску ў гэтым месяцы.
Напярэдадні ў Менску пачаліся суды актывістаў за ўдзел у гэтых акцыях, суды працягнуцца яшчэ некалькі дзён.
Беларускае Радыё Рацыя