Затрыманы былы палітвязень Ілля Міронаў
Былы палітвязень Ілля Міронаў зноў затрыманы. Заўтра над ім адбудзецца суд.
19 лістапада Ілля паведаміў, што пакуль ён быў у Мінску, да яго прыходзілі сілавікі. Тады ён пісаў, што прычына візіту міліцыянтаў стане вядомая ў панядзелак.
Як паведамляе @viasnaHomel, сёння актывіста затрымалі па адміністрацыйнай справе. Меркавана, заўтра над ім адбудзецца суд за „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” (19.11 КаАП). Да суда Ілля змешчаны ў ІЧУ.
Нагадаем, 24 кастрычніка Іллю асудзілі да 1,5 года калоніі па „справе Зельцэра”. За кратамі яго ўтрымлівалі больш за год.
Беларускае Радыё Рацыя