Затрыманы дырэктар прадпрыемства «Карэлічы-лён»
Дырэктара ААТ «Карэлічы-лён» Сяргея Тура затрымалі 17 красавіка, расказалі парталу Tut.by на прадпрыемстве.
Па інфармацыі ананімнага Telegram-каналу «Гродненские сливы» , дырэктара нібыта затрымалі падчас атрымання хабару памерам 4500 даляраў ад прадстаўніка адной з замежных фірмаў за «рашэнне пытання пра закупку насення».
Афіцыйных паведамленняў пра затрыманне не было. На прадпрыемстве факт затрымання кіраўніка пацвердзілі. Функцыі кіраўніка зараз выконвае галоўны інжынер завода Іван Лаўровіч.
Фота: polymia.by
