Затрыманы Дзмітрый Бекалюк
У Берасці міліцыя затрымала Дзмітрыя Бекалюка, аднаго з лідараў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі «АйПаўэр».
Пра гэта паведаміў блогер Аляксандр Кабанаў, спаслаўшыся на інфармацыю ад сваякоў Дзмітрыя, але падстава затрымання застаецца пакуль невядомай.
– Нічога невядома, ён толькі паспеў патэлефанаваць жонцы, што яго забіраюць, і яна паспела паведаміць некалькім людзям. Ён у Ленінскім РАУСе.
Ініцыятыўная група праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем штотыднёва, у знак пратэсту супраць яго запуску, праводзіць маўклівыя акцыі на цэнтральнай плошчы горада. На мінулай акцыі, якая адбылася 12 красавіка, пратэстоўцы прайшліся па горадзе з транспарантам «Нет заводу АКБ» і лозунгамі «Геноцид не пройдет!», «Беларусь просыпайся!», «Нет заводу АКБ» і іншымі.
Беларускае Радыё Рацыя
