Затрыманы экс-кіраўнік АПБ Віктар Фянчук
Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу, які адбыўся ў офісе грамадскай арганізацыі „Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Адразу пасля ператрусу кіраўнік арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі паведаміў, што ператрус працягваўся нядоўга, сілавікі забралі толькі копіі дакументаў.
Пазней стала вядома, што быў затрыманы адзін з чальцоў арганізацыі. Як піша „Салідарнасць„, гаворка ідзе пра каардынатара праграм Белавежскай пушчы Віктара Фенчука, экс-кіраўніка АПБ. 8 лістапада мінулага года Фенчука затрымлівалі на маршы ў Менску. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пакуль невядома, па якой справе яго затрымалі — адміністрацыйнай або крымінальнай. У „Ахове птушак Бацькаўшчыны” спадзяюцца, што Фянчук хутка будзе на волі.