Фатограф Дзмітрый Дзмітрыеў асужданы на 15 сутак (абноўлена)
Фатограф «Новага Часу» Дзмітрый Дзмітрыеў асужданы на 15 сутак за «супраціў супрацоўнікам міліцыі». Як паведаміла ягоная жонка Кацярына, «супраціў», нібыта, здарыўся сёння.
Дома ў Дзмітрыева прайшоў ператрус.
* * *
Затрымалі фатографа недзяржаўнага выдання „Новы Час” Дзмітрыя Дзмітрыева. Сілавікі прыйшлі па яго раніцай 5 жніўня.
Па якой справе ён праходзіць, пакуль невядома, паведамляе novychas.by.
Дзмітрыеў паспеў зрабіць кароткае паведамленне: „Да мяне прыйшлі”. Пазней яго жонка распавяла, што павезлі, верагодна, у Следчы камітэт.
Дзмітрыя Дзмітрыева неаднаразова затрымлівалі падчас працы фотакарэспандэнтам на акцыях пратэсту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Новы Час