Затрыманы галоўны рэдактар “Ежедневника” Сяргей Сацук
У сераду ў Менску супрацоўнікамі праваахоўных органаў затрыманы галоўны рэдактар вядомага дзелавога анлайн-выдання “Ежедневник” Сяргей Сацук.
Калегі журналіста распавялі TUT.BY, што Сацука затрымалі ў грамадскім месцы ў сераду днём людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю, папрасілі прад’явіць дакументы і затым павезлі з сабою. У Камітэце дзяржкантролю пакуль не пракаментавалі, ці ёсць справа ў дачыненні да журналіста.
Сяргей Сацук вядомы сваімі журналісцкімі расследаваннямі, самае гучнае з якіх — пра пастаўкі ў Беларусь незарэгістраванай вакцыны “Эўпента”.
Фота: з акаўнта Сяргея Сацука ў Facebook
