Затрыманы і аштрафаваны за „экстрэмізм” ксёндз з Навалукомля
14 гадоў таму
Ксёндз Мікалай Ліпскі служыць у касцёле Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі Чашніцкага раёна.
Стала вядома, што яго ўтрымлівалі два дні да суда, які аштрафаваў святара на 1850 рублёў паводле двух артыкулах: ч.1 арт. 24.23 і ч. 2 арт. 19.11 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Таксама ў яго канфіскавалі тэлефон.
Ксяндза судзіла суддзя Смірнова А. С, піша „Хрысціянская візія”.