Яўгена Афнагеля засудзілі на 15 сутак (абноўлена)
Каардынатару ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Яўгену Афнагелю прысудзілі 15 сутак. Пра прысуд паведаміла адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна. Афнагель быў затрыманы 3 траўня. Цяпер ён у турме на завулку Акрэсьціна.
* * *
Затрыманы каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель.
Як стала вядома сайту Хартыя 97, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель быў затрыманы ў Менску.
Актывіст прымаў актыўны ўдзел у першамайскай акцыі. Сёння, як чакаецца, яго будуць судзіць.