Затрыманы Максім Вінярскі



У Менску затрыманы актывіст кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі. Пра гэта паведаміў у „Фэйсбуку” актывіст Леанід Кулакоў.

Вінярскі быў затрыманы прыкладна а 8-й раніцы каля свайго дома, дзе выгульваў сабаку.

„З розных бакоў наляцелі чатыры міліцыянты, двое былі ў цывільным, два ў форме. Выставілі прэтэнзіі, чаму шчанюк без намордніка і не на кароткім ланцужку. Без усякай нагоды яго павезлі”, — паведаміў Кулакоў.

Кулакоў лічыць, што затрыманне звязанае з маючай адбыцца 21 кастрычніка ў Менску акцыяй пратэсту „Марш абураных беларусаў 2.0”.

Беларускае Радыё Рацыя