Затрыманы моладзевы актывіст Арсень Дзядок
20 красавіка ў Менску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі 19-гадовага Арсенія Дзядка. Ён перастаў выходзіць на сувязь, а потым высветлілася, што ён у ЦІП на Акрэсціна.

Сёння на праўладных тэлеграм-каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з хлопцам, дзе ён кажа, што нібыта «прымаў удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году», а таксама «праходзіў рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога», паведамляюць праваабаронцы.
