Затрыманы намеснік гендырэктара „Белшыны”



Намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве ААТ „Белшына” затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару, паведамілі ў МУС Беларусі ў аўторак.

„Мужчына быў затрыманы 23 красавіка аператыўнікамі 11-га ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы АМАП і ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама”, – гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на афіцыйным сайце МУС.

„Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што службовая асоба атрымала хабар у памеры Br30 тыс. ад дырэктара будаўнічай арганізацыі. Менавіта ў такую ​​суму ён ацаніў свае паслугі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем дагавора падраду на вытворчасць будаўнічых работ, а таксама прадастаўленне ў далейшым гэтаму прадпрыемству іншых работ на аб’ектах ААТ „Белшына”, – праінфармавалі праваахоўнікі.

Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 430 (атрыманне хабару) КК Беларусі. Затрыманы змешчаны ў ІЧУ г.Магілёва.

„У дачыненні да яго праводзяцца далейшыя аператыўныя і следчыя мерапрыемствы”, – дадалі ў МУС.

interfax.by

Фота прэс-службы МУС