Затрыманы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкаму



Пачата крымінальная справа за злоўжыванне службовым становішчам на намесніка старшыні Шклоўскага раённага выканкаму. Ён займаўся сферай жыллёва-камунальных паслугаў. Пра гэта паведаміў палітык са Шклова Рыгор Кастусёў. Паводле яго, пасля звальнення яго самаго з пасады кіраўніка ЖКГ раёну паводле палітычных матываў, на гэтай пасадзе  ўжо змянілася нямала чыноўнікаў:

– З гэтым чалавекам я ў свой час працаваў, калі кіраваў камунальнай гаспадаркай Шклоўскага раёна. За час ягонай працы ў камунальнай службе Шклоўшчыны памянялася 5 ці 6 чалавек. У 2001 годзе па палітычных матывах я быў адхілены ад пасады. Пасля мяне гэтыя працэсы пачалі развівацца імкліва і за злоўжыванне і карупцыю памянялася ўжо 5 кіраўнікоў. Адзін быў звольнены з пасады, а на астатніх заведзены крымінальныя справы. Некаторыя ўжо адсядзелі.

Паводле неафіцыйных звестках, чыноўніка затрымалі за махінацыі ў сферы будаўніцтва і размеркавання жылля.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.delovoimir.kz