Затрыманы папулярны відэаблогер MozgON



Увечары 9 чэрвеня затрыманы папулярны (76 тыс. падпісчыкаў) відэаблогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON), паведаміў БелаПАН блогер Аляксандр Кабанаў.

«Ад маіх крыніц пэўна вядома, што яго спынілі супрацоўнікі ДАІ і заявілі, што ён не мае права кіраваць транспартным сродкам», – сказаў Кабанаў.

Ён выказаў здагадку, што, магчыма, на Цыгановічы «вісяць штрафы», але падкрэсліў, што дакладнай інфармацыі аб гэтым не мае. «Інкрымінавалася яму менавіта гэта, выцягнулі яго з машыны, склалі пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі – адміністрацыйка», – дадаў блогер.

Паводле яго звестак, Цыгановіч затрыманы і дастаўлены ў РАУС, але ў які, пакуль невядома. Месца затрымання таксама невядомае.

Афіцыйнага пацвярджэння інфармацыі аб затрыманні пакуль няма.

БелаПАН

Фота: spring96.org